"Воз перакуліў конь". Жанчына патанула ў вадаёме глыбінёй паўтара метра

Жанчына патанула ў невялікім вадаёме

Жанчына патанула ў невялікім вадаёме / yandex

21 лістапада ў вадаёме знайшлі 53-гадовую жанчыну. Паводле папярэдняй інфармацыі, яна вярталася дадому ў запрэжаным возе, які пазней перакуліў конь, піша "Онлайнер".

Вядома, што за дзень да таго ў міліцыю звярнуўся пляменнік загінулай. Ён расказаў, што жанчына з'ехала на гужавым возе ад сястры, якая жыве ў суседняй вёсцы. Адлегласць складала ўсяго 3 кіламетры, але дадому жанчына так і не вярнулася.

У выніку пошукавых мерапрыемстваў патанулую жанчыну знайшлі ў трох метрах ад берага вадаёма-копанкі. Яго глыбіня складае 1,5 метра. Мяркуецца, што воз перакуліў конь, які потым сам вярнуўся ў вёску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі