“Рома, ты герой!” Чатыры гады таму беларусы развіталіся з Раманам Бандарэнкам

Каля царквы на вуліцы Гамарніка ў Мінску 

Каля царквы на вуліцы Гамарніка ў Мінску  / Еўрарадыё

Чатыры гады таму ў гэты дзень у Мінску прайшло развітанне з Раманам Бандарэнкам. 20 лістапада 2020 года каля царквы па вуліцы Гамарніка сабраліся тысячы людзей, якія скандавалі "Рома, ты герой!".

31-гадовы хлопец памёр 12 лістапада ў мінскай Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. Напярэдадні ён выйшаў у двор свайго дома — на "Плошчу перамен" — у момант, калі невядомыя зразалі бел-чырвона-белыя стужкі з агароджы.  Рамана затрымалі і завезлі ў Цэнтральнае РУУС. Пазней ён быў дастаўлены ў рэанімацыю ў цяжкім стане, яго выратаваць не ўдалося. Справа Бандарэнкі набыла шырокі розгалас і ў Беларусі, і ў замежжы.

Цела Рамана Бандарэнкі пахавалі на Паўночных могілках.

У Мінску прайшло развітанне з Раманам Бандарэнкам

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі