У Мінску на вытворчасці сёлета загінулі 12 чалавек

Зонай павышанай небяспекі застаюцца будаўнічыя пляцоўкі

Зонай павышанай небяспекі застаюцца будаўнічыя пляцоўкі / statistica.gov.md

У Мінску на вытворчасці сёлета загінулі 12 чалавек. Зонай павышанай небяспекі застаюцца будаўнічыя пляцоўкі, дзе загінулі 7 чалавек. Два смяротныя выпадкі адбыліся ў выніку электрычнага ўдару. Пра гэта распавяла начальніца аддзела аховы працы Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Наталля Несцяровіч. Паводле яе слоў, летась у студзені-лістападзе загінулі таксама 12 чалавек.

У 2024-м за 11 месяцаў траўмы на вытворчасці ў сталіцы атрымалі 260 чалавек (цяжкія траўмы ў 92, сярод іх 18 жанчын). Гэта крыху менш, чым было за такі ж перыяд летась (269). Людзей з цяжкімі траўмамі стала больш. Асноўныя віды здарэнняў па няшчасных выпадках з цяжкім зыходам наступныя: "падзенне пры перамяшчэнні", падзенне з вышыні, ДТЗ, паражэнне электрычным токам і нанясенне траўмы іншай асобай, паведамляе minsknews.by.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі