Мужчына пілаваў дровы і памёр ад неасцярожнага абыходжання з бензапілой
Смерць ад алкаголю і неасцярожнасці
Трагедыя адбылася яшчэ летам гэтага года. Жыхарка вёскі Сялецк Пухавіцкага раёна купіла драўніну і папрасіла суседа дапамагчы з распілоўваннем, паведамілі ў Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз.
Мужчына працаваў вальшчыкам лесу, меў бензапілу і адпаведныя навыкі. Аднак жанчына не заўважыла, што сусед у той дзень быў моцна п'яны.
Пазней вяскоўка заўважыла, што яе сусед ляжыць на зямлі, не варушачыся. У яго на целе раны ў вобласці левага пляча і шыі. Жанчына адразу ж выклікала хуткую дапамогу. Калі медыкі прыбылі на месца, то канстатавалі смерць мужчыны. Загінуламу было 42 гады.
Паводле заключэння экспертаў, у крыві загінулага выявілі этылавы спірт. Канцэнтрацыя склала 3,1 праміле. Мужчына атрымаў цялесныя пашкоджанні праз неасцярожнасць і парушэнні правілаў абыходжання з бензапілой.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.