Лукашэнка абмеркаваў падрыхтоўку аператараў беспілотнікаў

Аляксандру Лукашэнку на палігоне паказалі магчымасці дронаў

Аляксандру Лукашэнку на палігоне паказалі магчымасці дронаў / БЕЛТА

24 верасня падчас наведвання Абуз-Лясноўскага палігона Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў падрыхтоўку аператараў беспілотнікаў. Яго прэс-служба пра гэта не паведамляла. Але пазней тэлеканал СТБ двойчы згадаў пра падрыхтоўку "спецыялістаў-аператараў" беспілотнікаў. Прапагандысты сцвярджаюць, што гэта "вырашанае пытанне".

Магчыма, менавіта з гэтым пытаннем звязанае аб'яўленае стварэнне новага падраздзялення ў войску, укамплектаванага кантрактнікамі. Пра яго задачы змаўчалі.

Дарэчы, у аўторак старшыня цэнтральнага савета Беларускага добраахвотнага таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту генерал-маёр Андрэй Некрашэвіч заявіў, што з 2024 года яго арганізацыя выконвае падрыхтоўку аператараў беспілотнікаў. "Па нашых разліках, да 2026 года мы зможам цалкам забяспечыць сілавыя структуры аператарамі дронаў", — дадаў ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі