Беларускія артылерысты вучыліся збіваць беспілотнікі

Трэніроўка на палігоне пад Асіповічамі

Трэніроўка на палігоне пад Асіповічамі / t.me/ospgarrison/

Беларускія артылерысты вучыліся збіваць беспілотнікі. Трэніроўка прайшла ў 51-й гвардзейскай артылерыйскай брыгадзе (Асіповічы). Вайскоўцы адпрацоўвалі на палігоне "пытанні выяўлення, апавяшчэння і барацьбы з рознымі БПЛА мультыротарнага тыпу".

На фотаздымках трэніроўкі відаць, што для збіцця дронаў артылерысты выкарыстоўвалі стрэльбы і нават аўтаматы. Сцвярджаецца, што "з пастаўленымі задачамі гвардзейцы справіліся паспяхова". Аднак збітых беспілотнікаў не паказалі. Магчыма, што была выключна "фотасесія" для справаздачы.

Праблема збіцця беспілотнікаў вельмі актуальная для Беларусі. Расійскія "шахеды" з ліпеня 2024-га рэгулярна залятаюць у РБ. Дарэчы, восенню быў пашыраны спіс арганізацый, супрацоўнікі якіх могуць ужываць зброю супраць беспілотнікаў.

Беларускія артылерысты вучыліся збіваць беспілотнікі
Беларускія артылерысты вучыліся збіваць беспілотнікі
Беларускія артылерысты вучыліся збіваць беспілотнікі
Беларускія артылерысты вучыліся збіваць беспілотнікі
Беларускія артылерысты вучыліся збіваць беспілотнікі
Беларускія артылерысты вучыліся збіваць беспілотнікі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі