У Мінабароны Беларусі расказалі пра знішчэнне беспілотнікаў на Гомельшчыне

Успышка ў небе над Гомелем

Успышка ў небе над Гомелем / t.me/flagshtok/

У Мінабароны Беларусі расказалі пра знішчэнне беспілотнікаў на Гомельшчыне. З заявай выступіў начальнік Галоўнага штаба, першы намеснік камандуючага ВПС і войскамі СПА палкоўнік Сяргей Фралоў.

"Сёння ноччу, 5 верасня, быў зафіксаваны факт парушэння дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь у паветранай прасторы, як мяркуецца, беспілотнымі лятальнымі апаратамі, — кажа Фралоў. — Было прынятае рашэнне на іх знішчэнне. Своечасовымі дзеяннямі дзяжурных сіл па супрацьпаветранай абароне ўсе цэлі парушальнікаў былі знішчаны. Па гэтым факце праводзіцца праверка".

Як бачым, прадстаўнік Мінабароны не толькі не назваў краіну, з якой былі запушчаныя дроны (а гэта найхутчэй Расія), але і сумняецца, ці гэта былі беспілотнікі.

Было вядома, што каля гадзіны ночы ў Гомельскую вобласць зайшлі два расійскія дроны-камікадзэ тыпу Shahed. Яны накіроўваліся з Чарнігаўскай вобласці Украіны ў напрамку Гомеля. Жыхары Гомеля мінулай ноччу чулі выбухі — гэта збівалі дроны.

Як піша "Беларускі Гаюн", Узброеныя сілы РБ раніцай у чацвер шукаюць у Гомельскай вобласці ракеты, якія не разарваліся. Верагодна, імі спрабавалі збіць расійскія шахеды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі