У Слуцкім раёне ў аварыю трапіў школьны аўтобус
На месцы аварыі
У Слуцкім раёне ў аварыю трапіў школьны аўтобус. У ім знаходзілася 11 дзяцей і дарослы. На шчасце, ніхто не пацярпеў.
Як паведамляе міліцыя Мінскай вобласці, здарэнне адбылося ў аўторак у 14:20 на 86-м кіламетры аўтадарогі Р-23 "Мінск — Мікашэвічы". 35-гадовы жыхар Салігорскага раёна, кіруючы аўтамабілем Audi A6, ехаў з боку сталіцы ў напрамку Салігорска. У правай паласе руху ён здзейсніў сутыкненне са школьным аўтобусам (ім кіраваў 69-гадовы жыхар Слуцкага раёна). МАЗ вёз дзяцей са школы дадому.
Школьнікаў завезлі для агляду ў Слуцкую цэнтральную раённую бальніцу, пасля чаго адпусцілі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.