Вайсковы палівазапраўшчык згарэў на трасе пад Бабруйскам

Пажар бензавоза пад Бабруйскам

Пажар бензавоза пад Бабруйскам / калаж "Флагштока"

10 студзеня МНС паведаміла пра пажар бензавоза на трасе пад Бабруйскам каля вёскі Забалацце.

У роліку паказалі эпічную сцэну тушэння агню. У МНС паведамілі, што пры здарэнні ніхто не пацярпеў, а з трасы пасля пажару змываюць гаручыя рэчывы.

Журналісты "Флагштока" звярнулі ўвагу на нумар аўтамабіля. На відэа ён з'яўляўся на секунду дзякуючы неахайна накладзенай рэтушы. На нумары бачна, што ён зарэгістраваны ў "нулявым" рэгіёне.

Выданне падкрэслівае, што такімі нумарамі карыстаюцца толькі вайсковыя структуры: Мінабароны Беларусі, Дзяржаўны памежны камітэт ці ўнутраныя войскі МУС. З гэтага вынікае, што пажар адбыўся ў вайсковым палівазапраўшчыку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі