Ці пакажуць сям’і фота Сяргея Ціханоўскага ды іншых палітвязняў — эфір

Вольга Лойка

Вольга Лойка / Еўрарадыё

2025 год пачаўся хай і не з вызвалення з-за кратаў новай групы палітвязняў, але з не менш важнай навіны: пасля 623 дзён інкамунікада былі паказаныя фота Віктара Бабарыкі і выкладзенае ў свабодны доступ кароткае відэа з ім. Усё гэта адбываецца на фоне электаральнай кампаніі па “пераабранні” Лукашэнкі, заяў пра неабходнасць прысутнасці прадстаўніка афіцыйнага Мінска на перамовах па дасягненні міра ва Украіне і… рэпрэсій у самой Беларусі, якія не спыняюцца ні на гадзіну.

Як варта ўспрымаць рашэнне рэжыму прадэманстраваць грамадскасці Бабарыку і ці варта чакаць, што следам можа быць апублікаванае фота Сяргея Ціханоўскага? Ці стане гэта пачаткам палітычнай адлігі і чаго рэжым чакае ў адказ? Ці здольныя дэмсілы ў 2025 годзе змяніць сваю стратэгію адносна пытання вызвалення палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае рэдактарка выдання “План Б”, былая палітзняволеная Вольга Лойка ў 16:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі