Віцебскі міліцыянт выпадкова стрэліў у іншага, а потым у сябе — праваабаронцы
Міліцыя, ілюстрацыйнае фота
Гібель міліцыянтаў у Віцебску адбылася пры чыстцы зброі, пішуць праваабаронцы з "Віцебскай Вясны", спасылаючыся на ўласныя крыніцы.
Паводле іх звестак, адзін з супрацоўнікаў міліцыі чысціў пісталет і выпадкова стрэліў. Куля трапіла ў яго саслужыўца, які загінуў на месцы. Пабачыўшы гэта, міліцыянт, які чысціў пісталет, заcтрэліўся сам.
Паведамляецца, што абодвум загінулым было каля 20 гадоў.
Як паведамлялася раней, трагічны інцыдэнт здарыўся 9 студзеня каля 17:00. У МУС казалі, што міліцыянты былі пры выкананні службовых абавязкаў.
У Следчым камітэце асноўнай версіяй назвалі "неасцярожнае абыходжанне з агнястрэльнай зброяй", але не ўдакладнілі, як пры гэтым загінулі адразу два чалавекі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.