Легкавік у Мінску ўрэзаўся ў пад'езд жылога дома
Аварыя ў Мінску
Пра незвычайнае ДТЗ паведаміла 14 лістапада сталічная ДАІ. У мінскім мікрараёне Малінаўка кіроўца легкавіка ўрэзаўся ў пад'езд шматкватэрнага дома.
62-гадовы кіроўца аўтамабіля Hyundai ехаў па двары дома №59 па вуліцы Ясеніна. Мужчына не справіўся з кіраваннем і, як кажуць даішнікі, "здзейсніў сутыкненне з фасадам пад'езда жылога дома".
Пацярпелых пры аварыі няма, а вось машына атрымала пашкоджанні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.