У Віцебску пасярод навучальнага года зачынілі аварыйную школу

Віцебская сярэдняя школа №10

Віцебская сярэдняя школа №10 / Яндэкс

Віцебскую сярэднюю школу №10 зачынілі пасярод навучальнага года. Вучняў размяркоўваюць па бліжэйшых школах.

"Падчас падрыхтоўчых работ да бягучага рамонту актавай залы ДУА "Сярэдняя школа №10 г. Віцебска" выяўлена неабходнасць дадатковага абследавання кроквеннай сістэмы і перакрыццяў будынка. На час абследавання навучальны працэс будзе арганізаваны ў бліжэйшых установах адукацыі", — гаворыцца ў паведамленні Віцебскага гарвыканкама.

Як распавядала Еўрарадыё, у кастрычніку гэтак сама прымусова "перасялілі" вучняў і настаўнікаў з віцебскай гімназіі №1. Там таксама "нечакана" выявілі расколіны, якія патлумачылі рухам грунту.

Паводле звестак "Віцебскай Вясны", пра аварыйны стан школы №10 было вядома ўжо даўно. І менавіта таму вучняў гімназіі №1 не размеркавалі ў 10-ю школу, якая размяшчаецца па суседстве.

Вучні гімназіі №1 вучацца часткова ў будынку ветэрынарнай акадэміі, часткова — у будынку сярэдняй школы №28. Дзе будуць навучацца школьнікі СШ №10, не паведамляецца.

Будынак школы №10 быў узведзены ў 1937 годзе — тады ж, калі і будынак гімназіі №1.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі