Мокры снег і галалёдзіца на дарогах — надвор'е ў Беларусі ў пятніцу
Снег, ілюстрацыйнае фота
У пятніцу, 22 лістапада, у Беларусі ўначы будзе воблачна з праясненнямі, удзень чакаецца пераважна хмарнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы ў асобных раёнах краіны пройдзе невялікі кароткачасовы снег. Зранку і ўдзень снег і мокры снег прагназуюцца ўжо ў многіх раёнах Беларусі. Па паўднёвым усходзе краіны ўдзень месцамі чакаюцца моцны снег, мокры снег і наліпанне мокрага снегу. На асобных участках дарог, як папярэджваюць сіноптыкі, магчымая галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвай чвэрці ўмераны, удзень — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць ад 0 да 5 градусаў марозу. Удзень прагназуецца -2...+3.
Выходныя ў Беларусі таксама продуць у суправаджэнні мокрага снегу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.