Міжнародны крымінальны суд выдаў ордары на кіраўнікоў Ізраіля і лідара ХАМАС

Біньямін Нетаньяху

Біньямін Нетаньяху / Debbie Hill/UPI

Міжнародны крымінальны суд выдаў ордар на арышт прэм'ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нетаньяху.  Яго падпісаў пракурор МКС Карым Хан.

Таксама ордары выдадзеныя на экс-міністра абароны Ізраіля Ёава Галанта і лідара ваеннага крыла тэрарыстычнай групоўкі ХАМАС Мухамеда Дыяба Ібрагіма аль-Масры. Ён вядомы пад імем Мухамед Дэйф і лічыцца адным з арганізатараў нападу 7 кастрычніка 2023 года. Сёлета ў жніўні ЦАХАЛ заявіў, што Дэйф загінуў падчас авіяўдару па раёне Хан-Юніс.

Галанта і Нетаньяху вінавацяць у ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасці, учыненых у сектары Газа ў перыяд з 8 кастрычніка 2023 года па 20 траўня 2024-га.

Нетаньяху ўжо ахарактарызаваў запыт пракурора МКС як скандальны і заявіў, што гэта не спыніць ні яго, ні Ізраіль. Ордары на арышт кіраўнікоў Ізраіля асудзіў і прэзідэнт ЗША Джо Байдэн — на яго думку, гэта абуральнае рашэнне. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі