Кізім: Украіна не стане гандляваць з Беларуссю, пакуль не сыйдзе Лукашэнка

Ігар Кізім

Ігар Кізім / Еўрарадыё

Украіна не пачне гандляваць з Беларуссю пакуль у нашай краіне не зменіцца кіраўніцтва. Пра гэта падчас Форуму Астрожскіх у Кіеве заявіў былы амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім.

"Нашыя чаканні, што гандль паміж Беларуссю і Украінай стане элементам бяспекі, не спраўдзіўся. Гэта была наша гістарычная памылка, наша параза. Таму ніякіх ілюзій, што аднаўленне гандлю пасля заканчэння вайны магчымае, не існуе. Мы разумеем, што пры рэжыме Луашэнкі сітуацыя 24 лютага 2022 года можа паўтарыцца зноў. Гэты рэжым павінен быць зменены на дэмакратычную ўладу, тады небяспека для Украіны міне. Таму калі казаць наўпрост будзе гандаль ці не, я лічу, што не, такое немагчыма".

Пры гэтым Кізім звяртае ўвагу, што з рэжымам Лукашэнкі падтрымліваюцца адносіны у гуманітарным напрамку — напрыклад, па абмене палоннымі.

"Мы павінны вызваляць сваіх грамадзян і людзей, якія пацярпелі праз жаданне дапамагчы Украіне, у тым ліку фінансавым чынам. Таму у нас ёсць жаданне ў гэтым напрамку падтрымліваць стасункі з рэжымам Лукашэнкі", — кажа дыпламат.

Форум Астрожскіх праходзіць 16-17 лістапада. Ён накіраваны на тое, каб паспрыяць наладжванню стасункаў паміж Украінай і беларускай дэмакратычнай супольнасцю як на палітычным, так і на экспертным узроўнях. У ім бяруць удзел беларускія і ўкраінскія палітыкі, актывісты, эксперты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі