Ігар Кізім прызначаны амбасадарам па асобых даручэннях па Беларусі
Ігар Кізім
Міністэрства замежных спраў Украіны прызначыла Ігара Кізіма амбасадарам па асобых даручэннях па Беларусі. Пра гэта экс-амбасадар паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook:
"Дарагія сябры! Апошнім часам у сеціве шмат паведамленняў наконт майго новага прызначэння, звязанага з адносінамі з беларускімі дэмакратычнымі сіламі. Хачу растлумачыць гэтае пытанне. Рашэннем Міністра замежных спраў я прызначаны амбасадарам па асаблівых даручэннях па Беларусі. Відавочна, што на дадзены момант любы пытанне, якое тычыцца Беларусі, мае "асаблівы" характар".
Чыноўнік адзначыў, што сярод яго абавязкаў — пытанні, якія тычацца дэмакратычных сілаў Беларусі.
Ігар Кізім адпрацаваў амбасадарам Украіны ў Беларусі з лютага 2017 па 22 чэрвеня 2023 года. Улетку па ўказе прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага амбасадара вызвалілі ад пасады.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.