У Беларусь сілай вывезлі ўжо больш за 3500 украінскіх дзяцей — Латушка

У Беларусі ўкраінскіх дзяцей возяць у вайсковыя часці

У Беларусі ўкраінскіх дзяцей возяць у вайсковыя часці / sb.by

Колькасць украінскіх дзяцей, сілай вывезеных з акупаваных тэрыторый у Беларусь, перавысіла 3500 чалавек. Такую статыстыку называе кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.

Паводле яго, з лістапада 2024 года па студзень 2025-га з акупаваных расіянамі ўкраінскіх тэрыторый у Беларусь незаконн даставілі як мінімум сем груп дзяцей. Большасць з іх — з Данецкай, Луганскай і Херсонскай абласцей. Не менш за 120 дзяцей, сцвярджае Латушка, "сталі ахвярамі незаконнай дэпартацыі і прымусовай індактрынацыі на тэрыторыі Беларусі".

Ён нагадвае, што ў чэрвені і лістападзе 2023 года НАУ перадало сабраныя матэрыялы па незаконнай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей прадстаўнікам Офіса пракурора Міжнароднага крымінальнага суда (МКС).

Раней МКС выдаў ордары на арышт Уладзіміра Пуціна і расійскага дзіцячага амбудсмена Марыі Львовай-Бяловай за ўдзел у ваенным злачынстве — прымусовай дэпартацыі дзяцей з акупаваных украінскіх тэрыторый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.