У "Дзень творчасці" міліцыянты раздалі дзецям зброю і кайданкі

Дзеці атрымалі зброю "для азнаямлення" / t.me/berezinonews/
21 лютага ў Беразіно (Мінская вобласць) у апошні дзень змены ў выхаваўча-аздараўленчым лагеры "Дружны" (быў створаны пры гімназіі) прайшоў "Дзень творчасці". Як піша раённая газета, выхавальнікі завялі хлопчыкаў і дзяўчынак "на экскурсію" ў мясцовую міліцыю. Міліцыянты раздалі дзецям зброю, шлемы, шчыты і кайданкі. Усё гэта было зафіксавана ў фотасправаздачы.
Падобныя мерапрыемствы з раздачай дзецям "для азнаямлення" зброі праводзяцца па ўсёй Беларусі. Іх праводзяць і вайскоўцы, і міліцыянты, і нават ратавальнікі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.