За падтрымку Украіны ў Беларусі за час вайны асудзілі больш за 200 чалавек

За антываенны лозунг у Беларусі можна трапіць пад суд, ілюстрацыйнае фота

За антываенны лозунг у Беларусі можна трапіць пад суд, ілюстрацыйнае фота

У Беларусі за падтрымку Украіны падчас шырокамаштабнай расійскай агрэсіі былі асуджаныя як мінімум 209 чалавек, у тым ліку 38 жанчы. Такую статыстыку паведамляюць праваабаронцы "Вясны" ў трэцюю гадавіну з пачатку расійскага ўварвання.

Не менш за 41 чалавека ў Беларусі за гэтыя тры гады асудзілі за данаты беларускім добраахвотнікам. За намер ваяваць на баку Украіны былі асуджаныя як мінімум 30 чалавек. Не менш 93 чалавекі атрымалі прысуды за перадачу фота і відэа расійскай ваеннай тэхнікі ў СМІ.

Таксама праваабаронцы кажуць пра пераслед украінцаў у Беларусі, які фіксуецца пасля пачатку поўнамаштабнай вайны. Пры ўездзе ў Беларусь іх пільна даглядаюць і дапытваюць спецслужбы, а некаторых не пускаюць без тлумачэння прычынаў. Вядома пра крымінальны пераслед украінцаў па абвінавачанні ў "агентурнай дзейнасці", "спробах дыверсій" і "шпіянажы". На сёння ў Беларусі асудзілі не менш за 13 грамадзянаў Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.