"Не дайце шанцу "рускаму свету" прарасці ў вас" — Ціханоўская

Ідзе барацьба за беларускую моладзь / budni.by
Кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская выступіла з заявай з нагоды трэцяй гадавіны пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне. 24 лютага 2022-га пачалася расійская агрэсія, у тым ліку і з беларускай тэрыторыі.
"Расія ўпілася каранямі ў нашую краіну і зрабіла саўдзельнікамі гэтай вайны, — піша Ціханоўская. — Але беларусы не жадаюць такога "паплечніка": ні ў якасці "старэйшага брата", ні ў якасці крэдытора, ні ў якасці палітычнага партнёра. Мы, беларусы, — самадастатковая нацыя. Мы супраць вайны і імкнёмся выхоўваць дзяцей, якія шануюць мір і волю, а не адгароджваюцца ад іншых калючым дротам".
"Не дайце шанцу "рускаму свету" прарасці ў вас!", — заклікае ў сваім звароце беларусаў Святлана Ціханоўская. Яна падкрэслівае, што "важна памятаць, хто развязаў гэтую вайну і на кім ляжыць адказнасць за сотні тысяч бессэнсоўных смерцяў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.