Нацбанк паведаміў, што ЗВР Беларусі працягваюць расці
ЗВР Беларусі растуць з ліпеня
Нацбанк паведаміў, што на фоне росту сусветных коштаў на золата ЗВР Беларусі выраслі (на 75 млн). На 1 лістапада яны складалі 8,934 млрд долараў. Месяц таму былі $8,8 млрд.
Золатавалютныя рэзервы Беларусі растуць з ліпеня. За жнівень яны павялічыліся больш чым на 165 мільёнаў долараў.
У адпаведнасці ў прагнозамі ўраду, аб'ём міжнародных рэзервовых актываў Беларусі на канец 2024-га павінен скласці не менш за $6 мільярдаў. Паводле зацверджаных прагнозных паказчыкаў для эканомікі на 2025 год, ЗВР мусяць складаць не менш за $7,1 млрд.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.