Як звязаныя эканоміка, інфляцыя, курс долара і “прэзідэнцкія выбары” — эфір
Аліса Рыжычэнка
Рэжым вызначыўся з днём галасавання падчас электаральнага рытуалу па “выбарах прэзідэнта” — 26 студзеня. Хоць і была легальная магчымасць адцягнуць гэты момант месяцаў на пяць. Сярод прычын, якія маглі падштурхнуць да прыняцця такога рашэння, асобныя эксперты называюць эканоміку. Маўляў, ёсць усе прыкметы таго, што Беларусь чакаюць эканамічныя праблемы…
Ці можа эканоміка быць сярод прычын, з якіх выбары прызначылі на такі ранні тэрмін? Што чакае паказчыкі па інфляцыі і ВУП і ці можна сёння прагназаваць, што чакае эканоміку праз паўгода ці год? Ці сапраўды ў Беларусі ў “ручным рэжыме” кіруюць інфляцыяй, якія пагрозы гэта нясе і пры чым тут курс долара? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё раз на два тыдні з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка ў 15:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.