У Беларусі зацверджаны прагнозныя паказчыкі для эканомікі на 2025 год
Ці спраўдзяцца прагнозы ў 2025-м?
У Беларусі зацверджаны прагнозныя паказчыкі для эканомікі і фінансаў на 2025 год (адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка). Чакаецца, што рост ВУП складзе 104,1%, экспарту тавараў і паслуг — 5,4%, рэальных даходаў насельніцтва — 4%. У адпаведнасці з дакументам, у эканоміку ў наступным годзе плануецца інвеставаць на 7,8% больш, чым у 2024-м.
Нацбанк і ўрад атрымалі задачу абмежаваць інфляцыю на ўзроўні, які не перавышае 5%. Міжнародныя рэзервовыя актывы павінны скласці не менш за $7,1 млрд.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.