У Кіеве закрылася амбасада ЗША. Што здарылася?

Кіеў

Кіеў / unsplash.com

Злучаныя Штаты заклікаюць сваіх грамадзян, якія знаходзяцца ва Украіне, праявіць максімальную асцярожнасць. Існуе рызыка таго, што 20 лістапада ў горадзе адбудзецца буйная паветраная атака з боку Расіі.  

Праз гэтую прычыну і па меркаваннях бяспекі амбасада ЗША ў Кіеве будзе закрытая. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце амбасады.

Дыпламаты раяць амерыканцам сачыць за аб'явамі і загадзя высветліць, дзе ёсць бліжэйшыя хованкі.

Папярэджанне наконт абстрэлаў 20 лістапада тычыцца не толькі Кіева, але і ўсёй тэрыторыі краіны.

Нагадаем, што 19 лістапада з'явілася інфармацыя пра першую атаку амерыканскімі ракетамі ATACMS па тэрыторыі Расіі. Гэта адбылося пасля адпаведнага дазволу ЗША.

МЗС Эстоніі заклікала Еўропу рыхтавацца да ўводу войск для міру ва Украіне

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі