"Чырвоныя лініі" Пуціна: як Захад ігнаруе пагрозы і падтрымлівае Украіну

Пуцін ігнаруе свае ж "чырвоныя лініі"

Пуцін ігнаруе свае ж "чырвоныя лініі" / AP

Так званымі чырвонымі лініямі пуцінскі рэжым палохае Украіну і краіны Захаду з самага пачатку вайны. Гэта нейкі рубеж, які, калі перасячы, выкліча неадкладны ўдар з боку Расіі.

Аднак, як паказвае практыка, "чырвоныя лініі" часта аказваюцца толькі пустымі пагрозамі, якія не маюць рэальных наступстваў.

Еўрарадыё ўспамінае самыя вядомыя з іх.

 

Пастаўка заходніх узбраенняў

Захад не адразу пачаў актыўна дапамагаць Украіне. У першыя месяцы вайны яна была вымушаная абараняцца ў асноўным сваімі сіламі.

Так, паступалі некаторыя боепрыпасы з ЗША, Эстоніі, Польшчы і Францыі, але сапраўдныя сур'ёзныя пастаўкі пачаліся толькі ў канцы красавіка 2022 года.

— Мы папярэдзілі ЗША, што аркестраванае імі напампоўванне ўзбраеннямі з цэлага шэрагу краін — не проста небяспечны ход, гэта дзеянне, якое ператварае адпаведныя канвоі ў законныя мэты, — казаў намеснік міністра расійскага МЗС Сяргей Рабкоў.

Гэтую “чырвоную лінію” чыноўнік акрэсліў у сакавіку 2022 года, і з тых часоў ваенная дапамога заходніх партнёраў Украіне толькі павялічвалася. 

З часам былі пастаўленыя рэактыўныя сістэмы залпавага агню HIMARS, танкі Leopard, самалёты F-16, а таксама вялікая колькасць самай сучаснай і разнастайнай тэхнікі з ЗША і Еўропы.

Выступаючы ў Валгаградзе з нагоды 80-годдзя перамогі ў Сталінградскай бітве, Пуцін прыгразіў адказам за пастаўку танкаў Украіне:

— Мы свае танкі да іх межаў не пасылаем, але ў нас ёсць чым адказаць, і прымяненнем бранятэхнікі справа не скончыцца, усе павінны гэта разумець.

Як вядома, танкі Leopard былі пастаўленыя і да сур'ёзнай эскалацыі з боку Расіі гэты факт не прывёў.

 

Атака на Крымскі мост

"Адзін з упоратых украінскіх начальнікаў сказаў пра неабходнасць нанесці ўдар па Крымскім мосце. Спадзяюся, ён разумее, што будзе цэллю ў адказ", — казаў у красавіку 2022 года намеснік старшыні Рады бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі