“Бамбіць Варонеж”: што мяняе для Украіны дазвол біць ракетамі ўглыб Расіі?
Міхаіл Самусь
Украіна атрымала ад ЗША не толькі далёкабойныя ракеты, але і дазвол біць імі па тэрыторыі Расіі. Прычым не толькі па Курскай вобласці. Калі сумневы ў праўдзівасці гэтай інфармацыі і ўзніклі, то зусім на кароткі час. Бо ўдар амерыканскай ракетай па ваенным аб’екце на расійскай Браншчыне ўсе сумневы зняў. Што праўда, пакуль не зразумела, ці будзе факт дазволу на ўдары нечым большым, чым псіхалагічны ціск на расіян.
Якія магчымасці адкрывае перад украінскімі вайскоўцамі дазвол ЗША на выкарыстанне іх ракет па тэрыторыі Расіі і колькі такіх ракет можа атрымаць Украіна? Ці магчымыя ўдары заходнімі ракетамі па тэрыторыі Беларусі і што да гэтага можа прывесці? Ці спрацуюць мірныя планы, якія сёння прапаноўваюцца з розных бакоў, і ці існуе ў іх месца для Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны аналітык, намеснік дырэктара ўкраінскага Цэнтра даследавання войска, канверсіі і раззбраення Міхаіл Самусь.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.