Сілавікі просяць з разуменнем паставіцца да перакрыцця вуліц Мінска

Мінск

Мінск / unsplash.com

Міліцыя папярэджвае, што 20 лістапада некаторыя вуліцы Мінска будуць перакрытыя "ў сувязі з перамяшчэннем спецтэхнікі". Прычына — працяг камандна-штабных вучэнняў у сталіцы Беларусі.

У праграме другога дня плануецца адпрацоўка практычных дзеянняў па спыненні групавых парушэнняў грамадскага парадку. Таксама ў адным з гандлёва-забаўляльных цэнтраў пройдзе трэніроўка падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння з мэтай праверкі дакладнасці і зладжанасці іх дзеянняў у выпадку ўскладнення аператыўнай абстаноўкі.

Сілавікі просяць жыхароў і гасцей горада з разуменнем паставіцца да гэтага мерапрыемства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі