Ратавальнікі папярэджваюць беларусаў пра моцны вецер. Будзьце асцярожныя
Вецер (перамен) у Беларусі
МНС папярэджвае беларусаў пра моцны вецер 20 лістапада. Месцамі ў краіне ён дасягне 15-20 м/с.
У сувязі з гэтым павялічваецца рызыка пашкоджання або абрыву ліній сувязі і электраперадачы, парушэння электразабеспячэння, пашкоджання і абвальвання слаба ўмацаваных канструкцый, дахаў будынкаў, збудаванняў, падзення дрэваў.
Паводле паведамлення сіноптыкаў, 20 лістапада ў Беларусі будзе воблачна. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу або снегу, а паветра прагрэецца да +11°С.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.