Ад -3 да +8 градусаў: прагноз надвор'я на 11 лістапада
Туман у Мінску
У панядзелак, 11 лістапада, у Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е. Будзе холадна, але пераважна без ападкаў. Уночы месцамі па паўночным усходзе пройдуць невялікія дажджы.
Уночы і раніцай у асобных раёнах Беларусі чакаюцца слабыя туман і галалёд. Тэмпература паветра ўнрчы складзе ад -3°С да +3°С. Удзень будзе +2…+8 градусаў.
У Мінску 11 лістапада чакаецца воблачнае надвор'е без істотных ападкаў. Уночы тэмпература паветра будзе вагацца ад 0 да +2 градусаў, удзень слупкі тэрмометраў узнімуцца да 5 градусаў цяпла. Таксама ўночы і раніцай чакаюцца слабы туман і галалёд.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.