На сайце РІКВ з'явіўся дакумент аб зменах у правядзенні ЦТ і ЦЭ у 2025 годзе
Да заканчэння навучальнага года засталося шэсць месяцаў
Якія змены чакаюць удзельнікаў ЦТ і ЦЭ ў 2025 годзе? Новы дакумент, у якім яны апісаныя, апублікаваны на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў.
У ім зацверджаная структура тэстаў, навучальныя тэмы, тыпы, узроўні складанасці і колькасць заданняў, а таксама эквівалентнасць усіх варыянтаў тэсту па адным вучэбным прадмеце.
З дакументам будзе карысна азнаёміцца як удзельнікам ЦЭ і ЦТ, так і настаўнікам і рэпетытарам.
Так, у параўнанні з мінулым годам, з'явіліся змены па рускай мове. На адно заданне стала менш у раздзеле "Лексіка" і на адно больш — у раздзеле "Тэкст. Стылі маўлення".
Таксама з'явіўся раздзел па прадмеце "Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі". Ён арыентаваны на выпускнікоў школ, дзе ўжо зараз праходзіць апрабацыя праграмы для 11-га класа.
Як падрыхтавацца да ЦТ за месяц і не звар'яцець. Парады педагога і псіхолага
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.