На першае ЦТ 27 траўня не з'явілася амаль 1000 чалавек
Цэнтралізаванае тэставанне, ілюстрацыйнае фота
27 траўня ў Беларусі прайшло цэнтралізаванае тэставанне па навучальных прадметах на выбар.
Для ўдзелу ў ЦТ мая зарэгістраваліся 7593 абітурыенты. Аднак прыйшлі на ЦТ сёння толькі 6627 чалавек, а 966 не з'явіліся (12,7%), паведамляе прэс-служба Мінадукацыі.
Сярод зарэгістраваных на ЦТ найбольшай папулярнасцю карысталіся матэматыка (21,3%), англійская мова (20,2%), гісторыя Беларусі (13,8%).
Падчас ЦТ нікога з аўдыторый за парушэнні не выдалялі. Аднак адзін абітурыент не завяршыў ЦТ па стане здароўя.
Здача ЦТ 27 і 30 траўня прадугледжаная для выпускнікоў школ мінулых гадоў і выпускнікоў каледжаў. Сёлетнія выпускнікі школ у гэтыя ж дні здаюць цэнтралізаваныя экзамены (ЦЭ).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.