На цэнтралізаваны экзамен не трапілі 12 навучэнцаў — іх забралі ў войска

Цэнтральны экзамен, ілюстрацыйнае фота

Цэнтральны экзамен, ілюстрацыйнае фота / sb.by

27 траўня ў Беларусі праходзіў цэнтралізаваны экзамен па навучальных прадметах на выбар.

Для ўдзелу ў ім былі зарэгістраваныя 55 667 навучэнцаў, паведамляе прэс-служба Мінадукацыі. Найбольшая колькасць зарэгістравалася здаваць матэматыку (35,4%). У тройку лідараў увайшлі таксама біялогія (18,1%) і грамадазнаўства (15,5%).

Здавалі ЦЭ 55 516 навучэнцаў, а 151 навучэнец (0,3%) не з'явіўся на яго. Асноўныя прычыны былі наступныя:
хвароба — 50 чалавек (33,1%);
прызваныя ў войска — 12 чалавек (7,9%);
міжнародныя спаборніцтвы — 4 чалавекі (2,6%);
іншыя — 56%.

Шэсць чалавек былі выдаленыя з аўдыторый падчас ЦЭ. Траіх выдалілі за выкарыстанне мабільнікаў, двух чалавек — за наяўнасць шпаргалкі, а яшчэ аднаго — за вынас задання з аўдыторыі.

Восем чалавек не завяршылі ЦЭ па стане здароўя.

Вынікі ЦЭ стануць вядомыя не пазней як праз 10 працоўных дзён. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі