У магілёўскім універсітэце на 18 месцаў прэтэндуе 1 чалавек

Абітурыентаў у Магілёве мала, ілюстрацыйнае фота

Абітурыентаў у Магілёве мала, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Унікальная сітуацыя склалася ў магілёўскім Універсітэце харчовых і хімічных тэхналогій, заўважыў mogilev.in.

На спецыяльнасць "тэхналагічныя машыны і абсталяванне (інжынірынг у харчовых вытворчасцях)" пасля прыёму "мэтавікоў" засталося 18 месцаў. На іх пададзеная толькі адна заява.

Ці не самай папулярнай у гээтай ВНУ стала сёлета прафесія спецыяліста па эканамічнай бяспецы прамысловага прадпрыемства. На 24 месцы хочуць трапіць 40 абітурыентаў.

Дарэчы, у Магілёве праблема з наборам не толькі інжынераў. На беларускую філалогію ў Магілёўскім дзяржуніверсітэце вылучаныя 20 бюджэтных месцаў. Тры з іх занялі "мэтавікі", а на астатнія 17 прэтэндуе таксама толькі адзін чалавек.

На рускую філалогію з 20 бюджэтных месцаў пяць ужо занятыя, а на астатнія пададзена 14 заяваў.

Сярод замежных моваў самы вялікі попыт сярод абітурыентаў — на англійскую + кітайскую мовы. На 20 месцаў ёсць адзін мэтавік і 23 заявы.

Нізкі попыт і на фізіку + інфарматыку: на 30 месцаў шэсць чалавек ужо залічылі, а на астатнія пададзена толькі пяць заяваў.

Затое на факультэце фізкультуры назіраецца сапраўдны аншлаг. Там з 60 месцаў ужо занятыя 36, на астатнія пададзена яшчэ 62 заявы.

Таксама вялікай папулярнасцю карыстаецца правазнаўства. На 50 бюджэтных месцаў 20 чалавек ужо залічылі. А на астатнія пададзена 104 заяву. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі