"У снежні" — Мінгарвыканкам расказаў пра запуск трох новых станцый метро

На зялёнай лініі метро хутка адкрыюцца яшчэ тры станцыі 

На зялёнай лініі метро хутка адкрыюцца яшчэ тры станцыі 

Першая намесніца старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч, выступаючы перад калектывам Мінскай друкарнай фабрыкі Дзяржзнака анансавала запуск трох новых станцый мінскага метро Зеленалужскай лініі.

Першапачаткова планавалася, што адкрыццё "Аэрадромнай", "Немаршанскага саду" і "Слуцкага гасцінца" адбудзецца 7 лістапада, але гэтага не здарылася. Цяпер сітуацыя злёгку праяснілася, хоць дакладнай даты няма дагэтуль.

"Зусім хутка, у снежні. Зараз станцыі працуюць у тэставым рэжыме. Мы закупілі ў Расіі 24 вагоны. Яны зручныя і камфортныя, цяпер праходзяць абкатку", — распавяла Лазарэвіч.

Нагадаем, зялёная галінка мінскага метро была запушчаная 7 лістапада 2020 года. Тады былі адкрытыя станцыі "Юбілейная плошча", "Плошча Францішка Багушэвіча", "Вакзальная" і "Кавальская Слабада".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі