Заказы для нелегалаў: таксі "Максім" выключылі з рэестра аўтамабільных перавозак

Таксі "Максім" выключылі з рэестра аўтамабільных перавозак

Таксі "Максім" выключылі з рэестра аўтамабільных перавозак / Еўрарадыё

"За парушэнне заканадаўства ў сферы нерэгулярных перавозак пасажыраў" з рэестра аўтамабільных перавозак пасажыраў выключаны дыспетчар таксі Maxim. А пазней быў заблакаваны і афіцыйны сайт taximaxim.by.

Па словах першага намесніка начальніка транспартнай інспекцыі Міністэрства транспарта і камунікацый Юрыя Касцюка, гэта першы выпадак выключэння з рэестра.

Прычынай паслужылі шматлікія факты перадачы заказаў кіроўцам-нелегалам (асобам, якія не зарэгістраваны ў якасці ІП і не знаходзяцца ў штаце якіх-небудзь аўтамабільных перавозчыкаў).

Нагадаем, рэестр аўтамабільных перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах пачаў дзейнічаць у Беларусі з 1 лістапада. Гэта значыць кіроўцы таксі не могуць працаваць без рэгістрацыі ў гэтым рэестры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі