Новую марку аўтобусаў пачалі вырабляць у Беларусі
У Беларусі з'явілася новая марка аўтобусаў
Яшчэ адзін аўтавытворца пачаў выпуск аўтобусаў у Беларусі. Аўтобусы маркі Avior збірае прадпрыемства ТАА"КФ-Аўта".
Blizko.by піша, што кампанія вырабляе фургоны і невялікія мікрааўтобусы, якія нагадваюць "Газэлі". Зараз жа наладжаны выпуск і аўтобусаў: турыстычны Avior Tourist, міжгародні Avior CityLink, якія змяшчаюць 29 месцаў і +1 месца кіроўцы.
Аўтобусы маюць рухавік Weichai WP4.1NQ170E61 на 4,1 літра, стандарту Еўра-6. Даўжыня Avior — 8,47 метра.
Марка Avior належыць канцэрну SAIC Motor.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.