Сёлета на ЦТ самы папулярны прадмет — англійская мова, летась была фізіка

На ЦТ зарэгістравалася крыху менш абітурыентаў, чым летась

На ЦТ зарэгістравалася крыху менш абітурыентаў, чым летась / sb.by

Для здачы цэнтралізаванага тэставання ў Беларусі зарэгістраваліся 54,9 тысячы чалавек (летась — 55 тысяч). Як паведамляе Міністэрства адукацыі, сёлета самы папулярны прадмет — англійская мова. На ЦТ па ёй зарэгістравалася 14,4 тысячы абітурыентаў. Летась самым папулярным прадметам была фізіка — больш за 14 тысяч, а на ЦТ па англійскай мове зарэгістравалася каля 13 тысяч.

У 2023-м на ЦТ па рускай мове зарэгістраваліся каля 12 тысяч абітурыентаў, у 2024-м — толькі 9,4 тысячы. На матэматыку крыху больш — 9,5 тысячы. Колькі чалавек зарэгістравалася на цэнтралізаванае тэставанне па беларускай мове, Мінадукацыі не паведамляе. Летась было больш за 3 тысячы абітурыентаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі