У Беларусі стартуе ЦТ, першы экзамен — па беларускай мове
Бланк ЦТ / vgr.by
У Беларусі сёння пачынаецца цэнтралізаванае тэсціраванне. Першы экзамен — па беларускай мове. На гэта ЦТ зарэгістраваліся больш за 3 тысячы абітурыентаў, піша БЕЛТА са спасылкай на дырэктара Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрыя Міксюка. Міксюк кажа, што "па ўзроўні складанасці і структуры тэсты ў параўнанні з цэнтралізаваным іспытам не мяняюцца". У сіле застаюцца і правілы правядзення выпрабавання.
"Сістэма ацэньвання вынікаў ЦТ будзе такая ж, як была на цэнтралізаваным экзамене. Табліцы адпаведнасці першасных і тэставых балаў па беларускай мове апублікаваныя, яны ўсе ўжо вядомыя. Азнаёміцца з імі можна на сайце РІКВ", — распавёў Миксюк. Нагадаем, новая сістэма ацэнкі выклікала хвалю абурэння. Мінадукацыі нават давялося рэагаваць — тлумачыцца і ствараць камісію, каб супакоіць выпускнікоў і іх бацькоў.
Цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай мове сёння пачнецца ў 11.00. У РІКВ рэкамендуе прыехаць загадзя — тых, хто прыбудзе на экзамен пасля выкрыцця пакетаў з тэстамі, у аўдыторыі ўжо не пусцяць.
Адзначым таксама, што на ЦТ па рускай мове зарэгістраваліся амаль у 4 разы больш абітурыентаў — каля 12 тысяч. А самымі папулярнымі прадметамі сталі фізіка (зарэгістраваліся больш за 14 тысяч абітурыентаў) і англійская мова (каля 13 тысяч). Усяго для здачы ЦТ сёлета зарэгістраваліся 55 тысяч чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.