Першасныя, тэставыя... што?! Як лічаць балы на ЦЭ

Централизованный экзамен в Беларуси
Выпускнікі падчас ЦЭ / "СБ"

Першыя вынікі першых жа цэнтралізаваных экзаменаў (па беларускай і рускай мовах) выклікалі скандал: многія лічаць атрыманыя балы несправядлівымі і патрабуюць пераліку. За аднолькавую колькасць памылак "здымалі" розную колькасць балаў, праз што атрымаліся відавочна дзіўныя вынікі.

Адна з праблем: складаная сістэма ацэнкі і падліку балаў на самай ЦЭ. Еўрарадыё расказвае, якую схему выкарыстоўваюць чыноўнікі.

 

Частка першая. Што такое першасны бал

Спачатку сістэма пры ацэнцы працы выстаўляе так званыя "першасныя балы". У кожнага пытання ёсць свая "цана". Напрыклад, у мовах за правільны адказ у частцы "А" даюцца два балы, за часткова правільны — адзін бал. Аналагічна — у частцы "Б", толькі ў некаторых пытаннях там няма магчымасці атрымаць "часткова правільны" адказ. У выніку максімум можна атрымаць 80 балаў.

Первичные, тестовые… что?! Как считают баллы на ЦЭ
Загадкавыя табліцы ад РІКВ

На фізіцы і матэматыцы за кожнае з дзесяці пытанняў часткі "А" можна атрымаць па адным бале, у частцы "Б" даюць па два балы за правільны, па адным — за часткова правільны. Максімум: 50 першасных балаў.

"Кошты" і схема падліку першасных балаў па розных прадметах розная (табліца ад РІКВ тут). Напрыклад, па замежных мовах максімальны першасны бал і зусім складае 62.

Аднак першасны бал — гэта не выніковая ацэнка выніку. Ідзем далей.

 

Частка другая. Тэставы бал

Менавіта тут пачынаецца самае загадкавае: па спецыяльна складзенай формуле Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў (РІКВ) пераводзіць першасныя балы ў тэставыя, то бок выніковыя. І выразнай адпаведнасці, што, умоўна кажучы, "70 першасных балаў роўныя 85 тэставым", няма.

У методыцы ацэнкі РІКВ выкарыстоўваецца і фактар таго, як тэст выканалі іншыя ўдзельнікі — працэнтыяльны ранг, гэта значыць, "месца" абітурыента сярод усіх удзельнікаў. Такім чынам абітурыентаў ранжыруюць паміж сабой, і ацэнка з'яўляецца ў тым ліку адноснай.

Як тлумачыў дырэктар РІКВ Юрый Міксюк, у выпадку з мовамі першыя 75 першасных балаў раўняюцца 75 тэставым, а потым ужо балы налічваліся з "бонуснымі". Груба кажучы, за 75 "першасных" абітурыент атрымлівае тыя ж 75, а вось за 76 — скажам, 80.

 

Розніца з РТ і ЦТ

Многія абітурыенты і бацькі абураныя, што методыка ацэнкі на ЦЭ не такая ж, якая была на рэпетыцыйных выпрабаваннях. І праўда: там першасныя балы пераводзіліся ў тэставыя паводле табліцы, гэта значыць, ніякага параўнання абітурыентаў паміж сабой не было.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі