“Можа быць сацыяльны выбух”: экс-супрацоўнік сістэмы адукацыі пра балы на ЦЭ
Вучні ў шоку ад вынікаў цэнтралізаваных іспытаў / pixabay.com
— Мы правільна разумеем, што перавод на 100-бальную сістэму не спрацаваў? — пацікавілася Еўрарадыё ў былога супрацоўніка сістэмы адукацыі, які пажадаў застацца невядомым. Такое пытанне выклікала хваля абурэння і жартаў, якія пакідаюць у сацыяльных сетках беларускія выпускнікі, абмяркоўваючы вынікі цэнтралізаваных іспытаў.
Адны ўжо збіраюцца ў войска, іншыя прыкідваюць, куды можна пайсці працаваць без вышэйшай адукацыі ў 17 гадоў, і ўсе разам клянуць дырэктара РІКВ Юрыя Міксюка з яго сістэмай ацэнкі ведаў.
Што адбываецца і да чаго гэта можа прывесці?
— Усё насамрэч вельмі проста, — адказвае наш эксперт. — Не спрацавала сістэма фальсіфікацыі вынікаў ацэнкі ўзроўню адукаванасці вучняў. Я думаю, што РІКВ зрабіў гэта наўмысна. У яго была задача — схаваць праблемы, якія ёсць у сістэме адукацыі. На жаль, шмат у каго з беларускіх школьнікаў не хапае ведаў, каб атрымаць станоўчыя адзнакі. Таму РІКВ трэба было чарговы раз падмануць усіх і сказаць, што ўсё добра.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.