Два ЦТ на 100 балаў здалі 613 абітурыентаў
Абітурыенты
613 абітурыентаў атрымалі па 100 балаў — такія вынікі двух сёлетніх ЦТ паведаміла Міністэрства адукацыі.
У цэнтралізаваным тэставанні па матэматыцы, біялогіі, замежных мовах, геаграфіі і сусветнай гісторыі (найноўшы час) 3 чэрвеня узялі ўдзел 27,1 тысячы абітурыентаў. У цэнтралізаваным тэставанні па хіміі, фізіцы, грамадазнаўстве, гісторыі Беларусі 6 чэрвеня ўдзельнічалі 27,2 тысячы абітурыентаў.
Найбольшая колькасць стабальнікаў выявілася на тэставанні па замежных мовах — 159 чалавек. На матэматыцы было 122 стабальныя вынікі, на фізіцы — 114, на грамадазнаўстве — 81, на хіміі — 71.
Сярэдні тэставы бал па грамадазнаўстве склаў 65,7, па біялогіі — 64,2, па гісторыі Беларусі — 54,5, па фізіцы — 53,5 бала.
297 чалавек не змаглі здаць экзаменацыйную работу.
Абітурыенты, якія не змаглі паўдзельнічаць у цэнтралізаваным тэставанні ў асноўныя тэрміны, праходзяць яго ў рэзервовыя дні. Сёлета гэта 19, 21 і 23 чэрвеня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.