Апранайцеся цяплей: якім будзе надвор'е ў найбліжэйшыя дні

Калі вам была патрэбна нагода застацца дома і варыць какаву — вось яна

Калі вам была патрэбна нагода застацца дома і варыць какаву — вось яна / pixabay

Мокры снег і невялікі дождж прагназуюць сіноптыкі для беларусаў у найбліжэйшыя дні. Гідраметцэнтр расказаў, чаго чакаць ад надвор'я.

У сераду, 13 лістапада, будзе воблачна. Раніцай і днём месцамі пройдуць мокры снег з дажджом. А ноччу і раніцай над некаторымі раёнамі павісне слабы туман тэмпература паветра мінімальная ноччу -4..+2°С, максімальная днём 0..+5°С.

У чацвер, 14 лістапада, надвор'е вызначыць атмасферны фронт, які ссоўваецца з паўночнага захаду Еўропы. Зноў будзе воблачна, а ўначы пройдуць мокры снег і дождж. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -4..+2°С, максімальная днём -1..+5°С.

Нязначна цяплей будзе ў пятніцу, 15 лістапада. І зноў воблачна, і зноў непрыемныя ападкі ў выглядзе мокрага снегу з дажджом. Кіроўцам падрыхтавацца: ноччу і раніцай месцамі на дарогах будзе слізка. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3..+3°С, максімальная днём 0..+6°С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі