Курс долара ў Беларусі падняўся на максімум за 13 месяцаў
Грошы
На таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы 11 лістапада выраслі курсы і долара, і расійскага рубля.
Долар пасля невялікага зніжэння, якое было перад доўгімі выходнымі, цяпер аднавіў рост і дэманструе максімальны паказчык за 13 месяцаў. Да максімуму за 10 дзён вырас і курс расійскага рубля.
Вынікі валютных таргоў 11 лістапада:
Долары ЗША: 3,3407 (+0,0095 / +0,29%);
Еўра: 3,6435 (не было здзелак);
Расійскі рубель: 3,4200 (+0,0003 / +0,01%);
Кітайскі юань: 4,6702 (-0,0274 / -0,58%).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.