Азербайджанскі прэзідэнт не хоча адмаўляцца ад нафты і газу дзеля клімату

Нафта

Нафта / sb.by

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў сказаў, што "нельга вінаваціць" краіны за наяўнасць запасаў выкапнёвага паліва. Гэтую заяву ён зрабіў падчас кліматычнай канферэнцыі ААН. Сёлета Азербайджан прымае гэтае мерапрыемства.

"Нафта, газ, вецер, сонца, золата, срэбра, медзь — усё гэта прыродныя рэсурсы, і нельга вінаваціць краіны за тое, што яны ў іх ёсць, і нельга вінаваціць іх за тое, што яны пастаўляюць гэтыя рэсурсы на рынак, таму што рынак у іх мае патрэбу", — сказаў Аліеў.

Нафту і газ з'яўляюцца адной з асноўных прычын змены клімату, паколькі пры спальванні яны вылучаюць парніковыя газы, якія выклікаюць пацяпленне планеты.

Нягледзячы на ўсе заклікі спецыялістаў і міжнародных арганізацый да скарачэння здабычы выкапнёвага паліва, Азербайджан плануе павялічыць здабычу газу на траціну на працягу наступнага дзесяцігоддзя.

Найбуйнейшая ў свеце Кліматычная канферэнцыя праходзіць у Баку, і яе старшынёй з'яўляецца міністр экалогіі і прыродных рэсурсаў Азербайджана, які 26 гадоў прапрацаваў у дзяржаўнай нафтагазавай кампаніі краіны. Былі асцярогі, што ўлады краіны паспрабуюць выкарыстоўваць канферэнцыю для стымулявання інвестыцый у нацыянальную нафтагазавую кампанію, піша ВВС.

Сам жа Аліеў заявіў, што ягоная краіна зазнала "паклёп і шантаж" напярэдадні канферэнцыі. Ён кажа, "заходнія фэйкавыя навінавыя СМІ", дабрачынныя арганізацыі і палітыкі "спаборнічалі ў распаўсюдзе дэзінфармацыі". Ён дадаў, што доля Азербайджана ў сусветных выкідах газу складае "ўсяго 0,1%".

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі