Колькасць ураганаў у Беларусі будзе толькі расці. Расказвае кліматычны эксперт
Ураганы моцна ўдарылі па Беларусі
Моцныя вятры і ўраганы прыйшлі ў Беларусь на змену гарачай спёцы. Стыхія ўдарыла настолькі моцна, што ў некаторых раёнах краіны ўжо суткі няма святла, вады і нават мабільнай сувязі (не кажучы пра вырваныя з коранем дрэвы і пашкоджаныя машыны).
Адкуль узяліся гэткія моцныя ўраганы, і ці могуць у нашых шыротах з’явіцца такія ж тарнада, як, напрыклад, у ЗША? На гэтае і іншыя пытанні Еўрарадыё адказаў кліматычны эксперт.
“Не трэба казаць, што ўраганы сталі прыкметнымі толькі цяпер”
Магістр навук У. Шумак расказвае пра прыроду урагана.
— Утвараецца ён такім чынам: вада ў нейкім вадаёме з-за сонца награваецца і выпараецца. Потым паветра на вышыні кандэнсуецца і аддае цяпло, а з яго ўтвараюцца магутныя кучава-дажджавыя аблокі. І вось гэтае цяпло прымушае іншыя масы нагрэтага паветра рухацца вышэй. А пасля патокі паветра, уздымаючыся, пачынаюць вярцецца і нараджаецца ўраган.
Вецер, кажа Шумак, гэта рух паветра з вобласці з высокім ціскам у бок вобласці з нізкім ціскам. Ён часткова ўзнікае з-за перанагрэву паветра. А для ўтварэння ўрагану трэба шмат вільгаці і цяпла, і менавіта таму на тэрыторыі Беларусі яны з’яўляюцца ў цёплыя перыяды года: з мая па верасень.
— Але не трэба казаць, што ўраганы сталі прыкметнымі толькі цяпер. Яны існавалі і раней, але адзін-два разы на год. Проста зараз са зменай клімату і моцнага нагрэву паверхні (калі тэмпература больш за 30 градусаў), ураганы сталі ўзнікаць часцей.
Шумак кажа, што кліматычная норма Беларусі па хуткасці ветру, з яе умерана-кантынентальным кліматам, складае прыкладна 3,1 м/с.
— Але бываюць і парушэнні кліматычных нормаў. Напрыклад, у шасцідзясятых у Беларусі былі зафіксаваныя смерчы — тады хуткасць ветру дасягала 40 м/с. Таксама велізарныя ветры назіраліся і ў 2012 годзе ў Гомельскай вобласці. А ў гэтым годзе, у сувязі з моцным перанагрэвам паверхні, таксама ўзніклі хуткія вятры.
“Колькасць такіх катастрафічных з’яваў будзе толькі павялічвацца”
У. Шумак кажа, што пацяпленне ў Беларусі пачалося ў 1989 годзе: клімат стаў больш капрызным, асабліва ў напрамках руху паветраных мас у летні час.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.