У Фларыдзе інфлюенсеры рызыкуюць жыццём дзеля кантэнту і клікаў
Майк Мілс малодшы / Mike Mills Jr / BBC
Інфлюенсеры не спяшаліся пакідаць амерыканскі штат Фларыда, калі на яго насоўваўся ўраган Мілтан. Некаторыя з іх вырашылі зрабіць на ўрагане "кантэнт" і пры гэтым рызыкавалі жыццём, піша ВВС.
Так, блогер Майк Смоллс Малодшы выйшаў насустрач ветру, захапіўшы з сабой надзіманы матрац, парасон і пачак локшыны хуткага прыгатавання. Калі на ЗША абрынуўся шторм, ён вёў прамую трансляцыю на платформе Kick. Блогер паабяцаў сваёй аўдыторыі, што калі яго Стрым набярэ 10 тыс.праглядаў, ён кінецца ў ваду, прыхапіўшы з сабой надзіманы матрац.
Kick streamer is currently attempting to capture footage of Hurricane Milton’s direct impact while on an air mattress in hopes of claiming Adin Ross’ $70k prize pic.twitter.com/nVlWvZS2Bv
— ryan 🤿 (@scubaryan_) October 9, 2024
Ён выканаў абяцанне. У выніку яго трансляцыю ў выглядзе нарэзкі відэаролікаў распаўсюдзілі ў сацсетках, і яе паглядзелі мільёны чалавек. Але многія раскрытыкавалі блогера і напісалі, што ён рызыкаваў жыццём дзеля клікаў. Блогер адказаў, што паўторыць гэты рызыкоўны трук зноў, "калі кошт будзе прыдатным".
Паліцыянты выпусцілі заяву, у якой нагадалі: такія паводзіны ставіць пад пагрозу не толькі жыцці саміх інфлюенсераў — але і тых, каму давядзецца іх ратаваць.
"Наўмыснае падвярганне сябе небяспецы можа адцягнуць крытычна важныя рэсурсы і затрымаць жыццёва важныя выратавальныя аперацыі для іншых", — дадалі там.
Ураган Мілтан забраў жыцці прынамсі 16 чалавек. Мільёны людзей па-ранейшаму застаюцца без электрычнасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.