Ахвярамі ўрагану "Мілтан" сталі як мінімум 16 чалавек
Дакладная шкода ад стыхіі яшчэ падлічваецца
Ахвярамі ўрагану "Мілтан" сталі як мінімум 16 чалавек. Цела адной ахвяры знайшлі ў парку, іншы чалавек не змог выбрацца з-пад завалаў уласнага дома. У Фларыдзе моцныя разбурэнні, з-за абрыву ліній тры мільёны чалавек засталіся без электрычнасці. Некаторыя населеныя пункты без вады. Сур'ёзна пацярпелі жылыя дамы, цэрквы, гандлёвыя і офісныя памяшканні, якія апынуліся на шляху ўрагану, аднак дакладную шкоду ад стыхіі яшчэ падлічваюць.
Улады Фларыды перасцераглі жыхароў штата, якія з'ехалі ўглыб паўвострава, каб перачакаць там стыхію, ад паспешнага вяртання дадому.
Ураган "Мілтан" абрынуўся на Фларыду мінулай ноччу. У некаторых раёнах выпала да 400 мм ападкаў. Хуткасць ветру дасягала 200 км/г. На шчасце, праз некалькі гадзін сіла ўрагану знізілася.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.