"У нас нават ложак у пакоі хістаўся". Як беларусы перажылі "ўраган стагоддзя"
Гісторыі беларусаў, якія перажылі ўраган
На ўсходнім беразе ЗША бушуе небывалы за апошнія гады ўраган "Мілтан". Еўрарадыё папрасіла беларусаў, якія жывуць у штаце Фларыда (эпіцэнтры стыхіі), расказаць пра тое, як яны рыхтаваліся і перажылі гэты жахлівы прыродны катаклізм.
"У жыцці ветру такога не бачыў"
Генадзь жыве ў горадзе Груўленд, кажа, хоць стыхія і прыйшла да яго дадому, яна была не такой магутнай, як у іншых гарадах Фларыды.
— Ад навін ужо адразу было вельмі трывожна. Асабліва перажывалі жонка і дзеці, проста на іголках. Жонка амаль увесь вольны час нешта гатавала — карміць жа сям'ю трэба, а электрычнасць магла знікнуць у любы момант. Але асабіста ў мяне была нейкая ўпэўненасць, што ўсё будзе добра.
Эвакуявацца мы не сталі — засталіся дома. Прыбралі ўсё з балкона, задняга двара ў дом, бакі для смецця і ўсё, што можа вецер знесці і зрушыць. Улады ездзілі па горадзе і на выпадак падтапленняў раздавалі мяшкі з пяском.
На ўсялякі выпадак заправілі машыны (незадоўга да ўрагану гэта была вялікая праблема), набралі ванны з вадой (баяліся, што вада можа знікнуць), а яшчэ купілі шмат рознай ежы, якую не трэба гатаваць.
Уласна, на гэтым наша падрыхтоўка скончылася. Нашыя суседзі, напрыклад, забівалі ў дамах вокны, але мне падалося гэта лішнім.
Сам ураган нас амаль не закрануў, толькі дэкаратыўны фантанчык у садзе зламаўся. Дома, на шчасце, у адрозненне ад нашых суседзяў, падтапленняў няма, вокны і дах таксама стрэс-тэст прайшлі на "ўра".
Электрычнасць таксама не прападала — лініі электраперадач да майго дома падведзеныя пад зямлёй.
Раніца пачалася проста з лёгкага дажджу. Сам ураган прыйшоў ужо на пачатку ночы. Усё пацямнела, з'явіўся вецер і моцны лівень. Я падумала, што гэта пачатак, але не.
Пасля пачаўся трапічны шторм, які ўвесь час набіраў моц — і гэта ўжо было страшна. Сцены трэсліся, у нас нават ложак у пакоі хістаўся.
Такое я бачыла ўпершыню, гэта не проста калі адчуваеш вецер — гэта калі ты яго бачыш.
Наогул, узровень інфраструктуры тут проста надзвычайны, усе да ўсяго гатовыя: і людзі, і ўлады. Калі б такое адбылося ў Мінску — ён бы проста разбурыўся.
Дзякуй богу, усё гэта скончылася. Усе жывыя і здаровыя. Нас пранесла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.