У Мінску прыдумалі, як паменшыць наступствы залеваў
Наступствы моцнага дажджу ў Мінску
У Мінску зробяць дадатковыя дажджапрыёмныя калодзежы, каб мінімізаваць пагрозы падтаплення праезнай часткі падчас моцных дажджоў. Пра гэта піша БЕЛТА. Пытанне абмяркоўвалі на нарадзе ў Мінгарвыканкаме.
Работы па ўладкаванні дадатковых калодзежаў пачнуцца ўжо сёлета. Завяршыць іх павінны да вясны. Калоджежы з'явяцца на праспекце Незалежнасці ў раёне парку Чалюскінцаў, на МКАД, у пэўных пунктах на Лагойскім тракце.
Кіраўнік "Гаррамаўтадара" Максім Белавус распавёў, што на прадпрыемстве выпрацавалі спецыяльны план рэагавання на надзвычайныя сітуацыі "Пасейдон". План прадугледжвае парадак узаемадзеянне паміж МНС і камунальнымі службамі ў выпадку моцных дажджоў і падтапленняў. "Вызначаны пералік кропак з найбольшай верагоднасцю падтаплення, куды накіроўваюцца аварыйна-аднаўленчыя брыгады", — распавёў Белавус.
Гэтым летам Мінск перажыў некалькі моцных залеў. Падчас аднай з іх у ліпені затопленыя апынуліся нават станцыі метро.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.